Перайсці да зместу

Павел Віктаравіч Чалядка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Чалядка
Поўнае імя Павел Віктаравіч Чалядка
Нарадзіўся 3 сакавіка 1993(1993-03-03)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 66 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Арлента
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ-5 (Баранавічы)
2006—2010 Беларусь Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Славія (Мазыр) 67 (1)
2010   Беларусь Белтрансгаз (Слонім) 16 (0)
2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (0)
2015 Беларусь Дынама (Брэст) 23 (0)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 14 (0)
2017—2018 Беларусь Славія (Мазыр) 36 (2)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 27 (0)
2020 Беларусь Дынама-Брэст-1960 (Маларыта) 19 (2)
2021— Польшча Арлента (Радзынь Падляскі)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 кастрычніка 2013

Павел Чалядка (нар. 3 сакавіка 1993, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Арлента» з Радзыня Падляскага.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у баранавіцкай ДЮСШ-5. Ва ўзросце 13 гадоў адправіўся на вучобу ў спецыяльны футбольны клас Мінскага сувораўскага вучылішча, дзе з пачатковай сваёй пазіцыі нападніка перакваліфікаваўся ў флангавага абаронцу. Трэнерам Паўла ў вучылішчы стаў Юрый Малееў, які ў 2010 годзе ўзяў маладога абаронцу ў мазырскую «Славію». Аднак, яшчэ не праходзячы ў склад «Славіі», адправіўся ў арэнду ў клуб Другой лігі «Белтрансгаз».

У 2011 годзе вярнуўся з арэнды ў «Славію». Першую палову сезона 2011 прапусціў з-за траўмы, пасля стаў з’яўляцца ў складзе мазыран, пераважна выходзячы на замену. У 2012 стаў трывалым іграком асновы (правёў усе 30 матчаў свайго клуба ў лізе), звычайна выкарыстоўваўся ў якасці левага абаронцы. У сезоне 2013 стаў радзей з’яўляцца на полі, а пазней страціў месца ў аснове.

У лютым 2014 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. У магілёўскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезона «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У лютым 2015 года кантракт з магілёўскім клубам быў разарваны[4], і неўзабаве Павел перайшоў у склад брэсцкага «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў Брэст[6].

У студзені 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У сезоне 2016 згуляў у 14 матчах Вышэйшай лігі, не здолеўшы замацавацца ў стартавым складзе жодзінцаў. У студзені 2017 года вярнуўся ў «Славію»[8]. Прапусціўшы пачатак сезона 2017, пазней замацаваўся ў асноўным складзе мазыран на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў элітны дывізіён. У снежні 2018 года пакінуў мазырскі клуб[9].

У студзені 2019 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[10]. У якасці асноўнага абаронцы дапамог камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Вышэйшую лігу. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з брэсцкай камандай, аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух»[11] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі[12].

У лютым 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве стаў іграком польскага клуба «Арлента»[13].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

14 жніўня 2013 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі (1:4 супраць Ісландыі).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Белтрансгаз Беларусь 16 0
2011 Д2 Славія Беларусь 19 0
2012 Д1 Славія Беларусь 30 1
2013 Д1 Славія Беларусь 18 0
2014 Д1 Дняпро Беларусь 26 0
2015 Д1 Дынама Беларусь 23 0
2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 14 0
2017 Д1 Славія Беларусь 15 0
2018 Д2 Славія Беларусь 21 2
2019 Д2 Рух Беларусь 27 0
2020 Д3 Дынама-Брэст-1960 Беларусь 19 2

Зноскі